1. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
2. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
– у аўторак успамін св. Караля Барамэя, біскупа,
– у наступную нядзелю свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі,
– першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,
– першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў.
У першы чацвер і пяініцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
-у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
– у аўторак а 19.00 – група Маці у малітве,
-у пятніцу а 19.00 група Вешчуноў Божай Міласэрнасці,
– у наступную нядзелю ў 8.30 групы Жывога Ружанца.
4. З 1 студзеня 2026 года расклад нядзельных св. Імшаў у нашай парафіі зменіцца. Св. Імшы будуць праводзіцца а 8:30, 11:00 і 18:00.
5. Дзякуем усім, хто на мінулым тыдні дапамагаў упарадкаваць тэрыторыю вакол касцёла.
- 6.Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
- 7.На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас Бог благаславіць.






