ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXX Звычайную Нядзелю

1. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:

– у аўторак – свята св. Сымона і Юды, апосталаў,

– у суботу – урачыстасць Усіх Святых. Св. Імша ў гэты дзень у нашай базыліцы ў 11.00 і 19.00. У гэты дзень кожны вернік мае абавязак прысутнічаць на Святой Імшы. 

– у наступную нядзелю – успамін усіх памерлых вернікаў. 

У суботу, 1 лістапада (першая субота месяца) запрашаем  на набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту пачатэк выключна а 10.30. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.

2. У лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды, кожную пятніцу а 18.30 будзем  спяваць нешпары за памерлых. Напрацягу ўсяго месяца лістапада вячэрняя св. Імша а 19.00 будзе адпраўляцца ў інтэнцыі памерлых, якія запісаныя ў выпамінках. Заахвочваем да супольнай малітвы. Шчыра дзякуем за складзеныя ахвяры ў гэтай інтэнцыі.  Усе тыя, хто з 1 па 8 лістапада наведае могілкі і там памоліцца за памерлых, прыступіць да Св. Камуніі і памоліцца ў інтэнцыях Святога Айца – можа атрымаць поўны адпуст, які ў гэтыя дні можна ахвяраваць толькі за памерлых.

3. У наступную нядзелю ў 8.30 Святая Імша ў інтэнцыі групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.

Змена таямніц груп Жывога Ружанца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.

4. Звяртаемся з просьбай аб дапамозе ў прыборцы тэрыторыі каля касцёла перад зімой (прыборка лісця) у чацвер з 9.00. Калі ласка, майце з сабой граблі і венікі.

5. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑