ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXIX Звычайную Нядзелю

1. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй выпамінкі за памерлых, св. Ружанец, а таксама  св. Імшы а 19.00 будуць адпраўляцца ўвесь лістапад. Карткі на выпамінкі  знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл. Запоўненыя карткі і ахвяры просім кідаць у скарбонку, якая стаіць каля бакавоха алтара з левага боку.

2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30. У сераду запрашаем дзяцей і падлеткаў з бацькамі на ружанцовыя набажэнства. Запрашаем да асабістага ўдзелу ў набажэнстве, якое з’яўляецца абаронай перад злом і адыходам ад веры.

3. На гэтым тыдні прыпадае:

– у сераду; успамін св. Яна Паўла II папы. 

4. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў чацвер у 18.00.

5. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай. 

6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў,няхай Бог благаславіць.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑