1. На гэтым тыдні прыпадае:
– у аўторак, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Ружанцовай. Св. Імша ў гэты дзень у нашай базыліцы ў 11.00 і 19.00. На св. Імшу ў 11.00 асаблівым чынам запрашаем членаў груп ружанцовых: Жывога Ружанца З’яднання ў Цярпенні з Хрыстом і Жывога Ружанца. За паўгадзіны да Імшы а 11-й гадзіне адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і малітва ружанцовая.
– у пятніцу, свята гадавіны пасвячэння Катэдральнага Касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебске.
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30. Запрашаем да асабістага ўдзелу ў набажэнстве, якое з’яўляецца абаронай перад злом і адыходам ад веры.
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
-у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
– у аўторак a 19.00 – група маці у малітве,
– у наступную нядзелю ў 8.30 групы Жывога Ружанца.
4. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
5. 5. Св. Імша на могілках у вёсцы Плябанцы адбудзецца 11 кастрычніка (субота) ў 11.00.
6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў,няхай Бог благаславіць.






