ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXVI Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:

– у панядзелак, свята св. Міхала, Габрыэля і Рафала, арханёлаў.

–  у аўторак, успамін св. Гераніма, прэзбітэра і доктара Касцёла,

– у сераду, успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла,

– у чацвер, успамін вс. Анёлаў Ахоўнікаў,

– у  суботу, успамін св. Францішка Асізкага,

– першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,

– першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў,

– першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў,

У першы чацвер і пяініцу  выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.

2. Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 4  кастрычніка (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.

3. У сераду распачынаецца месяц кастрычнік, які асаблівым чынам праз ружанцовую малітву прысвячаем Маці Божай. У нашай базыліцы набажэнства, прысвечанае малітве на ружанцы, будзе адбывацца ад панядзелка да субуты ў 18.30. Запрашаем да асабістага ўдзелу ў набажэнстве, якое з’яўляецца абаронай перад злом і адыходам ад веры. 

4. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:

– у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці,

– у наступную нядзелю ў 8.30  групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.

Змена таямніц груп Жывога Ружанца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.

5. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑