1. Прыпамінаем, што абавязкам бацькоў з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай святой Імшы катэхэзе. Катэхэзы распачынаюцца ад суботы, 20 верасня, арганізацыйныя сустрэчы ці дамовы ў асабістых кантактах з катэхэтамі. Праграма катэхэзы даступна на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя.
2. На гэтым тыдні:
– парафiяльны фэст у гонар Нараджэння Маці Божай будзем перажываць 8 верасня, у панядзелак. Св. Імшы а 11.00, 19.00. Эўхарастычная працэсiя вакол касцёла будзе адпраўлена пасля святой Імшы ў 19.00. Запрашаем дзязей пасыпаць кветкi. Звяртаемся з просьбай прыгатаваць харугвi. Гэта абавязковая ўрачыстасць для ўсёй нашай парафіі.
– у суботу, успамін св. Яна Златавуснага (Хрызостома), біскупа і доктара Касцёла,
– у наступную нядзелю , свята Узвышэння Святога Крыжа.
3. У наступную нядзелю а 8.30 Святыя Імша ў інтэнцыі груп Жывога Ружанца.
4. Св. Імша на старых браслаўскіхмогілках 13 вервсня ў 11.00.
5. У наступную нядзелю збор ахвяраванняў на патрэбы духоўнай семінарыі.
6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
7. Няхай добры Бог благаславіць кожнага з Вас у працы і ў штодзённым жыцці.






