ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

1. У літургічным календары, на гэтым тыдні ўспамінаем:

– серада – успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла,

– першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,

– першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;

– першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.

У першы чацвер і пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. у пятніцу не адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.

Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 6 верасня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства. 

2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:

-у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым, 

– у аўторак a 19.00 – група Маці у малітве,

– у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці,   

– у наступную нядзелю ў 8.30  група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.

Змена таямніц груп Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.

3. Запрашаем на набажэнства  да Святога Духа, якое адбудзецца у    панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св. Імшой.

4. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4 год на катэхэзу. Вельмі просім, каб запісаць дзяцей на катэхэзы ў сакрыстыі да 7 верасня. Катэхэзы распачынаюцца ад суботы, 20 верасня, арганізацыйныя сустрэчы ці дамовы ў асабістых кантактах з катэхэтамі. Праграма катэхэзы даступна на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя.

5. Запрашаем  хлопцаў, якія прыступілі ўжо да I Святой Камуніі, прыслугоўваць пры алтары, быць міністрантам. Моладзь запрашаем на сустрэчы па нядзелях пасля вячерняй Святой Імшы.

6. Св. Імша на старых браслаўскіхмогілках 13 вервсня ў 11.00.

7. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя  пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць. 

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑