ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XX Звычайную Нядзелю

1.  У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:

– у сераду успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла,

– у чацвер успамін св. Пія X, папы.

2. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Браслаўскай, распачнуцца ў пятніцу (22 жніўня). Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Просім, каб малітоўныя групы нашай парафіі прынялі актыўны ўдзел у набажэнствах падчас урачыстасцяў. У 21.30 у пятніцу распачнецца Крыжовы шлях, запрашаю групу Апостальства дапамогі душам чыстцовым правесці набажэнства, раніцай у 9.00 у суботу адбудзецца  ружанцовая малітва, прашу групу Жывога Ружанца правесці гэтую малітву.  Падчас урачыстасцяў у 22.30 – адбудзецца набажэнства малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудоўным абразом (будуць чытацца напісаныя на картках інтэнцыі), запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Браслаўскай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства. Пасля набажэнства, адбудзецца працэсія са свечкамі па вуліцах нашага горада. Заахвочваем прыняць удзел ва ўрачыстасцях усіх жыхароў і гасцей нашага горада. A да гэтых урачыстасцяў ад 18 жніўня пачнецца Летняя школа касцельнага спеву.

3. На гэтым тыдні не будзе св. Імшы ў пятніцу (22 жніўня) а 8-й раніцы і ў суботу (23 жніўня) а 19-й вечара.

4. Звяртаемся з просьбай да тых, хто мае магчымасць ахвяраваць плады зямлі (бульбу, моркву, капусту і іншае), якія будуць прызначаны для прыгатавання пасілкаў для гасцей падчас урачыстасцяў у нашым санктуарыі. Хто мае такую магчымасць, просім прыносіць гародніну з панядзелка з 9.00 да будынку Айца Ярдана.

5.  Звяртаемся з просьбай да тых, хто мае магчымасць ахвяраваць кветкі, каб упрыгожыць палявы алтар падчас урачыстасцяў у нашым Санктуарыі. Кветкі можна прыносіць у чацвер да сакрыстыі.

6. Вельмі просім аб дапамозе ў падрыхтавані палявога алтара у чацвер пасля вячэрняй св. Імшы. 

7. У суботу – 13 верасня ў 11.00. адбудзецца св. Імша на старых браслаўскіх могілках.

8. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя  пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

9. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця. 

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑