ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XVIII Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні ў літургічным календары ўспамінаем:

– у панядзелак успамін св. Яна Марыі Вянзя, прэзбітэра,

– у сераду свята Перамянення Пана. Св. Імшы ў гэты дзень у нашай базіліцы будуць адпраўлены у 11.00 і 19.00,

– у пятніцу успамі св. Дамініка, прзэбітэра,

– у суботу свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, панны і мучаніцы, апякункі Еўропы.

2. Святыя Імшы малітоўных груп:

-у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,  

– у аўторак a 19.00 – група Маці у малітве,

– у  наступную нядзелю а 8.30 – групы Жывога Ружанца.

3. Запрашаем на набажэнства  да Святога Духа, якое адбудзецца у    панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св.Імшой.

4. Св. Імшы на могілках:

– 9 жніўня (субота) ў 11.00 у вёсцы Усяны,

– 9 жніўня (субота) ў 12.00 у вёсцы Зарачча.

– 16  жніўня (субота) ў 10.00 пры павароце на Хомкаўшчыну.

5. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Браслаўскай, распачнуцца ў пятніцу (22 жніўня). Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Просім, каб малітоўныя групы нашай парафіі прынялі актыўны ўдзел у набажэнствах падчас урачыстасцяў. У 21.30 у пятніцу распачнецца Крыжовы шлях, запрашаю групу Апостальства дапамогі душам чыстцовым правесці набажэнства, раніцай у 9.00 у суботу адбудзецца  ружанцовая малітва, прашу групу Жывога Ружанца правесці гэтую малітву.  Падчас урачыстасцяў у 22.30 – адбудзецца набажэнства малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудоўным абразом (будуць чытацца напісаныя на картках інтэнцыі), запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Браслаўскай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства. Пасля набажэнства, адбудзецца працэсія са свечкамі па вуліцах нашага горада. Заахвочваем прыняць удзел ва ўрачыстасцях усіх жыхароў і гасцей нашага горада. A да гэтых урачыстасцяў ад 18 жніўня пачнецца Летняя школа касцельнага спеву. Звяртаемся да Вас, дарагія парафіяне і просім, каб прыняць ўдзельнікаў школы касцельнага спеву на начлег падчас гэтых сустрэч. Просім, каб усе, хто зможа прыняць на начлег гасцей, запісаліся ў сакрыстыі да 17 жніўня.

6. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.

7. Запрашаем на сустрэчу тых хто ў гэтым годзе будзе прымаць сакрамэнт канфірмацыі (бежмавання). Сустрэча 10 жніўня (нядзеля) пасля святой Імшы на 19.00.

8. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя  пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

9. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, і тых, хто адпачывае, няхай Бог благаславіць.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑