Душпастырскія аб’явы на XVІ Звычайную Нядзелю

1.  На гэтым тыдні ўспамінаем:

– у аўторак свята св. Марыі Магдалены,

– у сераду свята св. Брыгіты, законніцы, Апякункі Еўропы,

– у пятніцу свята св. Якуба, апостала і успамін святога Крыштафа апекуна вадзіцеляў. З гэтай нагоды благаслаўленне транспартных сродкаў будзе ў наступную нядзелю пасля кожнай св. Імшы.

– у суботу успамін св. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі. 

2. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі азёраў, распачнуцца ў пятніцу (22 жніўня). Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Просім, каб малітоўныя групы нашай парафіі прынялі актыўны ўдзел у набажэнствах падчас урачыстасцяў. У 21.30 у пятніцу распачнецца Крыжовы шлях, запрашаю групу Апостальства дапамогі душам чыстцовым правесці набажэнства, раніцай у 9.00 у суботу адбудзецца  ружанцовая малітва, прашу групу Жывога Ружанца правесці гэтую малітву.  Падчас урачыстасцяў у 22.30 – адбудзецца набажэнства малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудоўным абразом (будуць чытацца напісаныя на картках інтэнцыі), запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Браслаўскай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства. Пасля набажэнства, адбудзецца працэсія са свечкамі па вуліцах нашага горада. Заахвочваем прыняць удзел ва ўрачыстасцях усіх жыхароў і гасцей нашага горада.

3. 1 і 2 жніўня ў санктуарыі ў Росіцы адбудуцца ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, мучанікаў Другой сусветнай вайны. План урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам.

4. Св. Імшы на могілках:

– 26 ліпеня (субота) ў 10. 00 у вёсцы Майшулі.

– 2 жніўня (субота) ў 13.00 у вёсцы Струста,

–  3 жніўня (нядзеля) ў 13.00 на новых браслаўскіх могілках,

– 9 жніўня (субота) ў 11.00 у вёсцы Усяны,

– 9 жніўня (субота) ў 12.00 у вёсцы Зарачча.

– 16  жніўня (субота) ў 10.00 пры павароце на Хомкаўшчыну.

5. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.

6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя  пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.  

7. Для выканання працы і штодзённых абавязкаў, і на час адпачынку, няхай благаславіць Бог усемагутны.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑