ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА УРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТЫХ ПЯТРА І ПАЎЛА, АПОСТАЛАЎ

1. На гэтым тыдні прыпадае:

– у сераду – свята Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай,

– у чацвер – свята св. Тамаша, апостала,

– першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,

– першая пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем’яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых,

– першая субота месяца, дзень малітвы да Беззаганага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.

У першы чацвер і пятніцу  выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.

Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 5 ліпеня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.

2. Святыя Імшы малітоўных груп:

    – у аўторак a 19.00 – Група Маці у малітве

    – у пятніцу а 19.00 – Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці

    – у  наступную нядзелю а 8.30 – Група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.

Змена таямніц груп Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.

3. Пешая пілігрымка ў Будслаў распачнецца у панядзелак (заўтра) пасля Св. Імшы ў 8.00.

4. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.

5. У нядзелю, 13 ліпеня, падчас святой Імшы а 11:00 адзначым юбілеі існавання ружанцовых груп у нашай парафіі (50 гадоў груп Жывога Ружанца і 25 гадоў групы святога Ружанца яднання з Церпячым Хрыстом). Святую Імшу ўзначаліць Біскуп Вітэбскі Алег Буткевіч.

7. Св. Імшы на могілках :

– 12  ліпеня (субота) ў 11.00 у вёсцы Краснасельцы,

– 9 жніўня (субота) ў 12.00 у вёсцы Зарачча.

8. Як кожны год у нашым санктуарыі адбудуцца рэкалекцыі цвярозасці (10 – 13 ліпеня). Арганізуе рэкалекцыі душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі ў супрацоўніцтве з кс. Чеславам Куцмежам SCJ . Усе зацікаўленыя з нашай парафіі могуць далучыцца да рэкалекцыйных сустрэч.

9. Сёлета Будслаўскі фэст пройдзе 4 і 5 ліпеня пад дэвізам: «Міласэрнасць Божая — давяраем Табе».

Праграму фэсту можна знайсці на дошцы аб’яў перад касцёлам.

10. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя  пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

11. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑