1. На гэтым тыдні:
– аўторак (24.06) урачыстасць Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля. Св. Імшы ў гэты дзень у нашай базіліцы будуць адпраўлены а 11.00, 19.00,
– чацвер (26.06) заканчваецца актава Божага Цела. Св. Імшы ў гэты дзень у нашай базіліцы будуць адпраўлены а 11.00, 19.00. Пасля кожнай Св. Імшы адбудзецца пасвячэнне кветак і благаслаўленне дзяцей,
– пятніца (27.06) урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Св. Імшы ў гэты дзень у нашай базіліцы будуць адпраўлены а 11.00, 19.00. У пятніцу, ў сувязі з урачыстасцю, пост не абавязковы,
– субота (28.06) успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцешай Панны Марыі.
– наступная нядзеля (29.06) урачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў, збор ахвяраванняў на патрэбы Апостольскай Сталіцы.
2. Cардэчна дзякуем усім, хто дапамагаў у прыгатаванні ўрачыстасці Божага Цела, за прыгатаванне алтароў і працэсіі.
3. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
4. Вельмі просім ужо планаваць тэрміны св. Імшы на могілках, каб мы маглі наведаць гэтыя месцы ў летні перыяд. Прсім звяртацца ў закрыстыю, каб усталяваць канкрэтны дзень і гадзіну.
5. У нядзелю, 13 ліпеня, падчас святой Імшы а 11:00 адзначым юбілеі існавання ружанцовых груп у нашай парафіі (50 гадоў груп Жывога Ружанца і 25 гадоў групы святога Ружанца яднання з Церпячым Хрыстом). Святую Імшу ўзначаліць Біскуп Вітэбскі Алег Буткевіч.
6. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
7. З 30 чэрвеня па 4 ліпеня запрашаем на пешую пілігрымку ў Будславаў. Просім усіх жадаючых прыняць удзел у пілігрымцы запісвацца як мага хутчэй ў сакрыстыі. Добраахвотнае ахвяраванне на арганізацыю пілігрымкі 30 руб. Больш інфармацыі ў кс. Уладзіміра.
8. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
9. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.






