ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Найсвяцейшай Тройцы

1. На гэтым тыдні:

– чацвер (19.06) урачыстасць Найсвяцейшага Цела
і Крыві Хрыста, якая традыцыйна называецца Божае Цела. Св. Імшы у нашай базіліцы будуць адпраўлены ў гэты дзень а 11.00 і 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы. Эўхарыстычная працэсія да 4 алтароў вакол касцёла адбудзецца  ўвечары а 19-й гадзіне.
Алтары будуць падрыхтаваныя, просім толькі ўпрыгожыць іх кветкамі;

I    алтар –  Апостальства дапамогі душам чыстцовым,        

II   алтар – мвлітоўная група “Маці ў малітве”, 

III   алтар –мвлітоўная група “Жывы Ружанец”,

IV   алтар – малітоўные групы „ Вешчуны Божай Міласэрнасці”,

Просім, каб малодшыя дзеці сыпалі кветкі перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам,

– субота (21.06)  успамін св. Алаізіа Ганзагі, законніка.

2. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.

3. У нядзелю, 13 ліпеня, падчас святой Імшы а 11:00 адзначым юбілеі існавання ружанцовых груп у нашай парафіі (50 гадоў груп Жывога Ружанца і 25 гадоў групы святога Ружанца яднання з Церпячым Хрыстом). Святую Імшу ўзначаліць Біскуп Вітэбскі Алег Буткевіч.

4. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.

5. З 30 чэрвеня па 4 ліпеня запрашаем на пешую пілігрымку ў Будславаў. Ппяць дзён пілігрымавання, начлегі толькі ў палатках, харчаване палявая кухня. Просім усіх жадаючых прыняць удзел у пілігрымцы запісвацца як мага хутчэй  ў сакрыстыі. Добраахвотнае ахвяраванне на арганізацыю пілігрымкі 30 руб. Больш інфармацыі ў кс. Уладзіміра.

6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя  пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

7. Вельмі просім ужо планаваць тэрміны св. Імшы на могілках, каб мы маглі наведаць гэтыя месцы ў летні перыяд. Прсім звяртацца ў закрыстыю, каб усталяваць канкрэтны дзень і гадзіну.

8. Няхай Усемагутны Бог у Найсвяцейшай Троіцы Адзіны вас паблагаславіць.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑