1. Сёння перажываем Нядзелю Спаслання Святога Духа. Заканчваецца Велікодны перыяд. У панядзелак будзем перажываць свята Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла. Св. Імшы а 11.00 і 19.00.
2. У наступную нядзелю будзем перажываць урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
– у сераду, успамін св. Барнабы, апостала,
– у чацвер, свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара,
– у пятніцу, успамін св. Антонія Падуанскага, прэзбітэра і доктара Касцёла.
4. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
5. З 30 чэрвеня па 4 ліпеня запрашаем на пешую пілігрымку ў Будславаў. Ппяць дзён пілігрымавання, начлегі толькі ў палатках, харчаване палявая кухня. Просім усіх жадаючых прыняць удзел у пілігрымцы запісвацца як мага хутчэй ў сакрыстыі. Добраахвотнае ахвяраванне на арганізацыю пілігрымкі 30 руб. Больш інфармацыі ў кс. Уладзіміра.
6. У нядзелю, 13 ліпеня, падчас святой Імшы а 11:00 адзначым юбілеі існавання ружанцовых груп у нашай парафіі (50 гадоў груп Жывога Ружанца і 25 гадоў групы святога Ружанца яднання з Церпячым Хрыстом). Святую Імшу ўзначаліць Біскуп Вітэбскі Алег Буткевіч.
7. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
8. Вельмі просім ужо планаваць тэрміны св. Імшы на могілках, каб мы маглі наведаць гэтыя месцы ў летні перыяд. Прсім звяртацца ў закрыстыю, каб усталяваць канкрэтны дзень і гадзіну.
9. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
10. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.






