1. На гэтым тыдні:
-у панядзелак (26.05.) – успамін св. Філіпа Нэры, святара,
– у чацвер (29.05.) – прыпадае УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎШЭСЦЯ ПАНА. Св. Імшы ў гэты дзень у нашай базіліцы будуць адпраўлены а 11.00, 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы,
– у суботу (31.05.) – свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.
2. У панядзелак, аўторак і сераду перад Урачыстасццю Ўнебаўшэсця будзем перажываць так званыя крыжовыя дні, дні малітвы аб аддаленне знішчаюшчай жывёлы і добры ўраджай. У, нашай базіліцы падчас гэтых трох дзён, малітвы аб добрым ураджаі будзем адмаўляць вечарам падчас маёвага набажэнства.
3. У пятніцу распачынаем навэнну перад Урачыстасцю Спаслання Духа Святога.
4. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
5. У наступную нядзелю а 8.30 Святыя Імша ў інтэнцыі групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
Змена таямніц груп Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
6. Душапастырства сямей Віцебскай Дыяцэзіі і Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» шчыра дзякуюць за вашы ахвяраванні на будаўніцтва Цэнтра сям’і! Дзякуем таксама за вашы малітвы — яны стаюць асновай у нашых намаганнях абараняць і ўмацоўваць сямейныя каштоўнасці. Дзякуй, што ідзяце з намі па гэтым шляху міласэрнасці і веры!
7. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
8. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.






