ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на IV Велікодны тыдзень

1. На гэтым тыдні прыпадае:

– у аўторак – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы,

– у сераду – свята св. Мацвея, Апостала.

2. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.

3. У наступную нядзелю пад час св. Імшы ў 13.00 адбудзецца урачыстасць Першай Святой Камуніі. Споведзь перад гэтай урачыстасццю для дзяцей ў суботу а 17.00.

4. Сёння пасля кожнай святой Імшы адбудзецца збор ахвяраванняў на будаўніцтва Цэнтра ў абарону жыцця і сям’і ў Магілёве.  Валанцёры душпастырства сем’яў Віцебскай дыяцэзіі правядуць прэзентацыю руху ў абарону жыцця і сям’і, раскажуць пра яго місію.

5. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя  пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑