ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Божай Міласэрнасці

1. Сённяшняя нядзеля заканчвае Актаву Уваскрасення Пана. Сёння так сама адзначаем Свята Божай Міласэрнасці, ў канцы кожнай св. Імшы будзем адмаўляць Вяночак да Божай Міласэрнасці.

2. На гэтым тыдні прыпадае:

– у аўторак – свята св. Кацярыны Сіенскай панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы,

– у пятніцу – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла,

– у суботу – свята св. Філіпа і Якуба, апосталаў,

–  першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў,

– першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў,

– першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.

У першы, часвер і пяініцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.

Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 3 мая (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.

3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым    тыдні ў наступным парадку:

– у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці,

– у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.

Змена таямніц груп Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.

4. Запрашаем застацца сам на сам з Езусам для ажыўлення веры i падзякi.  У каплiцы Сясцер SJE адбудзецца 24 – гадзінная (кругласутачная) адарацыя.  Пачатак 1 мая (1 чацвер месяца)  ў 9.00, заканчэнне ў 9.00 2 мая. Просім запiсывацца па адной асобе (або сям’i) на 1 гадзiну. Запісацца на адарацыю можна на картцы, якая знаходзіцца ў канцы Касцёла.

5. Месяц май які мы пачынаем у чацвер асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30. Выключна у найбліжэйшую суботу (3 мая) ў 11.00.

6. У нашай парафіі ў гэтым годзе урачыстасць Першай Святой Камуніі адбудзецца ў нядзелю 18 мая а 13.00. А сакрамэнт Канфірмацыі у пятніцу 22 жніўня падчас урачыстасці ў гонар Маці Божай Браслаўскай.

7. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя  пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

8. На сённяшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог. 

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑