ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Уваскрасення Пана

1. З нагоды Велікодных Святаў прагнем вам, дарагія парафіяне і мілыя госці, скласці сардэчныя віншаванні. Няхай гэтая велікодная радасць прамяніцца ў вашым жыцці, няхай у вашых сем’ях, месцах працы і штодзённых адносінах заўсёды ўваскрасаюць дабрыня, праўда, любоў, згода і добразычлівасць. Няхай уваскрослы Пан адорыць вас сваім благаслаўленнем, гэта значыць жадае дабра вам і вашым сем’ям. Няхай адорыць ласкай здароўя, дадае сілы ў працы і ў пераадоленні ўсіх штодзённых цяжкасцяў.  Няхай усё добрае, як і ў прыродзе, зазелянее і расцвіце ў вашым асабістым, прафесійным, сужэнскім і сямейным жыцці.

2. Сёння, Св.Імшы а 11.00 і 15.00. Ад панядзелка да суботы з поваду, што трывае актава Пасхі, св. Імша будзе ў 11.00 і 19.00.  

3. Трывае Навэнна перад Святам Божай Міласэрнасці. Штодзённа падчас набажэнства вечарам ў 18.30  адмаўляем Вяночак да Божай Міласэрнасці.

4. Сардэчна дзякуем усім, хто дапамагаў у прыгатаванні і правядзенні Урачыстасцяў Пасхальнага Трыдума ў нашым касцёле. Сёстрам Эўхарысткам за іх паслугу і працу, нашай арганістцы і парафіяльнаму хору за ўпрыгожанне сваім спевам Урачыстасці, клерыку Міхалу, міністрантам за дапамогу і усім, хто якім-небудзь спосабам далучыўся да прыгатавання гэтых святаў.

5. У наступную нядзелю прыпадае свята Божай Міласэрнасці, звязанае з культам абраза “Езу, давяраю Табе”. У гэты дзень на заканчэнне кожнай св. Імшы будзем адмаўляць Вяночак да Божай Міласэрнасці.

6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя  пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

7. На час радаснага перажывання Вялікадня няхай вас благаславіць Уваскрослы Пан.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑