У нядзелю 13 красавіка ўвесь каталіцкі і праваслаўны свет узгадваў падзею ўвахода Езуса Хрыста ў Ерузалем. Пальмовая нядзеля распачала Вялікі тыдзень.
Па добрай традыцыі працэсія з вербамі распачала святую Імшу на 11 гадзін. Падчас святой Імшы пробашч парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд заахвочваў прысутных знайсці час на гэтым тыдні, каб прысвяціць яго цішыні і малітве, аддаючы падзяку і хвалу Богу за збаўчую муку Яго Сына.
Фота Ірыны Гайдамовіч






















