1. Сёння, пятая нядзеля Вялікага Посту. Распачынаецца перыяд Мукі Пана нашага Езуса Хрыста, таму ўсе крыжы ў касцёле закрываем фіялетавай тканінай. Сардэчна дзякуем айцу Валерыю за рэкалекцыйную паслугу.
2. Велікапосныя набажэнствы:
Песні жальбы – нядзеля, 08.00 і 10.30.
Крыжовы шлях:
– пятніца, 11.30 (пасля Св.Імшы а 11.00) і 18.15.
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
-у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
– у наступную нядзелю а 8.30 – групы Жывога Ружанца.
4. На гэтым тыдні запрашаем на перадсвяточную споведзь. Спавядаць будзем ад панядзелка да суботы за 30 хвілін да распачацця раннішняй св. Імшы і вечарам за гадзіну да распачацця св. Імшы.
5. Наступная нядзеля, гэта Нядзеля Мукі Пана – знак памяці ўрачыстага ўваходуЕзуса ў Ерузалем. Урачыстая працэсія з пальмамі адбудзецца а 11.00 гадзіне. Асвячэнне пальмаў адбудзецца падчас кожнай святой Імшы. Ахвяры складзеныя ў Нядзелю Мукі Пана будуць прызначаны на птрэбы духоўнай семінарыі.
6. Запрашаем на катэхезу дарослых ў пятніцу пасля вячэрняй святой Імшы.
7. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.






