ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на IV Нядзелю Вялікага Посту

1. Сёння, чацвёртая нядзеля Вялікага Посту, якая называецца „Laetare” – што з языка лацінскага азначае – радуйцеся. Радуемся з таго, што свята ўжо блізка, а наша падрыхтоўка да яго гэта малітва, пост і міластыня.

2. Велікапосныя набажэнствы:

Песні жальбы – нядзеля, 08.00 і 10.30.

Крыжовы шлях:

– пятніца, 11.30 (пасля Св.Імшы а 11.00) і 18.15.

3. Велікапостныя рэкалекцыі распачынаем у пятніцу (4 красавіка), а заканчваем у наступную нядзелю (6 красавіка). У гэтым годзе рэкалекцыі будзе праводзіць а. Валерый Мазюк CSsR, які працуе ў парафіі Маці Божай Ларэтанскай Мінск (Сокал). Просім ўсіх прыняць удзел у гэтай духоўнай практыцы, каб годна падрыхтавацца да перажывання святаў. Праграму рэкалекцый можна знайсці на дошцы аб’яў а таксама на інтэрнет- старонцы waladarka.by. У наступную нядзелю на кожнай св. Імшы будзем збіраць ахвяры, якія будуць прызначаны для , а. Валерыя як знак нашай удзячнасці.

4. На гэтым тыдні:

– першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў,

– першая пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем’яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых,

– першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.

У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.

Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 5 красавіка (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.

5. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:

– у аўторак a 19.00 – група Маці у малітве,

– у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці,

– у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.

Змена таямніц груп Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.

6. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёл, а хацелі перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка,  ў сакрыстыю да кс. Уладзіміра.

7. Езус застаўся з намi ў Эўхарыстыі.  Запрашаем застацца сам на сам з Езусам для ажыўлення веры i падзякi.  У каплiцы Сясцер SJE адбудзецца 24 – гадзінная (кругласутачная) адарацыя. 

Пачатак 3 красавіка (1 чацвер месяца)  ў 9.00, заканчэнне ў 9.00 4 красавіка. Просім запiсывацца па адной асобе (або сям’i) на 1 гадзiну. Запісацца на адарацыю можна на картцы, якая знаходзіцца ў канцы Касцёла.

8. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя  пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

9. На радасць велікапостных спатканняў з Богам няхай Ён нам благаславіць.                 


Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑