ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на II Нядзелю Вялікага Посту

1. На гэтым тыдні:

– серада (19.03) Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі і галоўнага Апекуна Касцёла. У гэты дзень усе маем абавязак прысутнічаць на Св. Імшы. Св. Імшы а 11.00 і 19.00 у базіліцы і а 17.00 у бальнічнай капліцы.

2. Велікапосныя набажэнствы:

Песні жальбы – нядзеля, 08.00 і 10.30.

Крыжовы шлях:

– пятніца, 11.30 (пасля Св.Імшы а 11.00) і 18.15.

3. Запрашаем на катэхезу дарослых ў пятніцу пасля вячэрняй святой Імшы.

4. Падчас Вялікага Посту можна складаць ахвяры на кветкі да Гробу Пана ў скарбонку, якая стаіць пры бакавым алтары з левай стараны касцёла.

5. У наступную нядзелю збор ахвяраванняў на патрэбы Caritas.

6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя  пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑