- На гэтым тыдні прыпадае:
– у панядзелак – успамін св. Схалястыкі, панны,
– у аўторак (11 лютага) будзем перажываць Сусветны дзень хворых, які быў устаноўлены Папам, Святым Янам Паўлам ІІ. Гэты дзень звязаны са святам Маці Божай з Люрда. Сардэчна запрашаем членаў Групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом, усіх хворых і пажылых людзей на Св. Імшу а 11.00. Падчас гэтага спаткання будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту намашчэння хворых. Перад св. Імшой а 10.30 запрашаем на ружанцовую малітву. Таксама падчас вячэрняй Св. Імшу будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту намашчэння хворых.
– у пятніцу свята св. Кірыла, мніха, і Мятода біскупа, апекуноў Еўропы.
2. Нагадваем, што кожную сераду ў 17.00 у капліцы у бальніцы адбываецца св. Імша.
3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
4. 15 лютага (субота) ў Росіцы пройдуць штогадовыя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Запрашаюць Айцы Марыяне. Пачатак а 12.00.
5. Заканчваюцца душпастырскія наведзіны ў дамах нашых парафіян. Усім тым, хто запрасіў святара да свайго дому, сардэчна дзякуем. Таксама складаем падзяку, за ахвяры з нагоды каляды.
6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.






