ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Свята Ахвяравання Пана

1. На гэтым тыдні прыпадае:

– у панядзелак – успамін св. Блажэя, Біскупа і Мучанніка, пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне свечкамі і малітва праз заступніцтва св. Блажэя ад хвароб горла.

– у сераду – успамін св. Агаты, панны і мучанніцы. З гэтай нагоды на кожнай Св. Імшы будзе благаслаўленне Хлеба і Вады. Св. Імшы ў гэты дзень: а 11.00 і 19.00.

– у чацвер – успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў,  

– першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў.

– першая пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем’яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.

У першы чацвер і пятніцу  выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.

2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:

– у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,

– у аўторак a 19.00 – група Маці у малітве,  

– у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці,

– у наступную нядзелю а 8.30 – групы Жывога Ружанца.

3. Запрашаем на набажэнства  да Святога Духа, якое адбудзецца у    панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св. Імшой.

4. План каляды на бліжэйшы тыдзень:

– аўторак – завулак Прамышлены – адзін святар, ад 17.30,

– субота – в. Краснасельцы, Майшулі, Пузыры і Каленкішкі – два святары ад   10.00.

5. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя     пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑