1. На гэтым тыдні прыпадае:
– у панядзелак – успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа. У гэты дзень Сёстры Эўхарысткі перажываюць свята, прысвечанае іх заснавальніку. З гэтай нагоды складаем сардэчныя віншаванні, жадаем Божага благаслаўлення і абяцаем памятаць ў малітве,
– у аўторак – успамін св. Тамаша Аквінскага, прэзбітэра і доктара Касцёла,
– у пятніцу – успамін св. Яна Боско, прэзбітэра,
– у наступную нядзелю – свята Ахвяравання Пана – традыцыйнае свята Маці Божай Грамнічнай. На кожнай Св. Імшы бпагаспаўляем свечкі, якія будзем захоўваць у нашых дамах як знак асаблівай апекі Маці Божай над намі. У Свята Ахвяравання Пана таксама адзначаем Сусветны Дзень кансэкраваных асобаў. Памятаем у сваіх малітвах пра сясцёр законных і святароў, якія працуюць у нашай парафіі.
– першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 1 лютага (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
2. У наступную нядзелю а 8.30 Святыя Імша ў інтэнцыі групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
Змена таямніц груп Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
3. План каляды на бліжэйшы тыдзень:
– панядзелак: вул. Акцябра д. 34 – адзін святар, ад 17.00,
вул. Фізкультурная, Цяністая, Гарыстая, Завулак Гарысты – адзін святар, ад 17.00,
– аўторак: вул. Акцябра д. 42 – адзін святар, ад 17.00,
– серада : вул. Садовая – пачатак вуліцы, а таксама дамы 21, 23,25, 27, 33 – адзін святар , ад 16.00,
вул. Акцябра д. 31 – адзін святар, ад 17.00,
– чацвер : вул. Фрунзэ – адзін святар, ад 15.00,
вул. Тургенева – адзін святар, ад 17.00,
– пятніца: вул. Акцябра д. 12 – адзін святар, ад 17.00,
Просім да серады прынесці спіскі тых, хто яшчэ не зрабіў гэтага а жадае прыняць у сябе святара!!!!
3. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
4. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.






