1. На гэтым тыдні прыпадае:
– у аўторак – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы,
– у пятніцу – успамін святога Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла,
– у суботу – свята навяртання св. Паўла, апостала,
2. План каляды на бліжэйшы тыдзень:
– панядзелак: вул. Братоў Васілеўскіх, Лугавая, Нарбута, Крылова – два святары, ад 16.00,
– аўторак: Муражы – Навастройкі – два святары, ад 17.00,
– серада:вул. Акцябра д. 17, ад 16.00, вул. Акцябра д. 35 ад 18.00 – адзін святар,
вул. Дачная – адзін святар, ад 15.00,
– чацвер: вул. Акцябра д. 30 – два святары, ад 17.00,
– пятніца: вул. Садовая д. 55Б – два святары, ад 17.00,
– субота: в. Рубеж – два святары, ад 10.00.
3. Ахвяры, сабраныя ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на дыяцэзіяльныя мэты.
4. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
5. Для радасці калядных спатканняў у дамах нашых парафіянаў, а таксама на тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас благаславіць Усемагутны Бог.






