Душпастырскія Aб’явы на II НЯДЗЕЛЮ ПАСЛЯ НАРАДЖЭННЯ ПАНА

1. У панядзелак, Урачыстасць Аб’яўлення Пана. У гэты дзень кожны католік мае абавязак прысутнічаць на Св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень  будуць а  11.00, 19.00. Падчас кожнай святой Імшы будзе асвечана: крэйда, кадзіла і вада. Калі ў каго ёсць дома крэйда, просім прынесці з сабой для асвячэння, (ваду для асвячэння прыносім з сабой).

У наступную нядзелю свята Хросту Пана.

2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым    тыдні ў наступным парадку:

– у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,

– у аўторак a 19.00 – група Маці у малітве, 

– у наступную нядзелю а 8.30 – групы  Жывога Ружанца.

3. Заўтра ( Урачыстасць Аб’яўлення Пана) пасля св. Імшы а 11.00 запрашаем на аплатковае спатканне членаў малітоўных груп нашай парафіі ( група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом, група Жывога Ружанца, Апостальства дапамогі душам чыстцовым, група Маці у малітве, група Вешчуноў Божай Міласэрнасці, Апостальскі рух «Маргарытка»). Спатканне адбудзецца ў доме айца Ярдана. Усіх сардэчна запрашаем.

4. План каляды на гэты тыдзень:

– серада:   вул. Горкага, Чкалава, Чапаева, Шчорса,  Якуба Коласа, Гогаля – два святары, ад 16.00,

–  чацвер: вул. Слабодская ,Вецеранаў, Каралёва, Бярозавая – два  святары , ад 16.00.

– пятніца вул. Акцябра 3А – адзін святар, ад 14.00, вул. Шаўчэнка – адзін святар, ад 17.00,

   вул. Лермантава, Варашылава, Сергіевіча – адзін святар, ад 16.00.

5. Святой Імшы ў шпітальнай капліцы не будзе да заканчэння душпастырскіх адведзінаў вернікаў парафіі.

6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

7. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем’ях благаславіць усіх.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑