1. На гэтым тыдні прыпадае:
– у панядзелак шосты дзень у актаве Нараджэння пана, Св. Імша будзе а 11.00 і а 19.00,
– у аўторак, успамін святога Сільвестра, папы. На заканчэнне года ў ауторак у 11.00 адбудзецца св. Імша і набажэнства падзякі Богу за ўсе атрыманыя ад Яго ласкі. Запрашаем на гэтую малітву і заахвочваем прыносіць інтэнцыі падзякі, якія можна скласці ў закрыстыі, так сама у гэты дзен Св. Імша у 19.00,
– у сераду, Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Заахвочваем усіх з Богам распачаць год, тым больш, што ў гэты дзень прысутнасць на св. Імшы абавязковая. Св. Імшы будуць а 11.00, 15.00,
– у чацвер, успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктораў Касцёла
– першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў.
– першая пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем’яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
– першая субота месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.
У першы чацвер і пяініцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 4 студзеня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
– у пятніцу а 11.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці
– у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
4. Змена таямніц груп Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
5. План каляды на гэты тыдзень:
– панядзелак: вул. Я. Купалы, Лясная, Зялёная – два святары, ад 16.00,
-чацвкр: раён Турбазы- два святары, ад 12.00,
– пятніца: вул. Садовая(па левым баку ад магазіна Стралец), вул. Школьная, Зав. Стадыённы – адзін святар ад 15.00.
вул. Маладзёжная – адзін святар ад 16.00.
6. У панядзелак 6 студзеня ( Урачыстасць Аб’яўлення Пана) пасля св. Імшы а 11.00 запрашаем на аплатковае спатканне членаў малітоўных груп нашай парафіі ( група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом, група Жывога Ружанца, Апостальства дапамогі душам чыстцовым, група Маці у малітве, група Вешчуноў Божай Міласэрнасці, Апостальскі рух «Маргарытка»). Спатканне адбудзецца ў доме айца Ярдана. Усіх сардэчна запрашаем.
7. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
8. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем’ях благаславіць усіх.






