Душпастырскія Aб’явы на IV Нядзелю Адвэнту

1. Aпошняе Рараты будуць ў аўторак а 6.45.

2. На гэтым тыдні прыпадае:

– у аўторак Вігілія Божага Нараджэння. Вечарам, калі з’явіцца першая зорка на небе, распачынаем вігілійную вячэру:чытаем Святое Пісанне, дзелімся аплаткам, а потым пасля вігіліі, традыцыйна спяваем калядкі і ўдзельнічаем у Пастэрцы a 24.00 гадзіне.

– у сераду Урачыстасць Божага Нараджэння, Св. Імша будзе а 11.00 і 15.00,

у  чацвер свята св. Стэфана, першамучаніка, Св. Імша будзе а 11.00 і  19.00,  

– у пятніцу свята св. Яна апостала і евангеліста, у гэты дзень будзе благаслаўленне   віна, Св. Імша будзе а 11.00 і  19.00,

– у суботу свята сватых Немаўлят, мучанікаў, у гэты дзень адбудзецца благаслаўленне дзяцей і немаўлят, Св. Імша будзе а 11.00 і  19.00,

– у наступную нядзелю свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа.

3. На  заканчэнне года у аўторак (31 снежня) у 11.00. адбудзецца св. Імша і  набажэнства падзякі Богу за ўсе атрыманыя ад Яго ласкі. Запрашаем прыносіць інтэнцыі падзякі за пражыты год, альбо просьбы аб Божае благаслаўленне ў Новым годзе. Інтэнцыі можна скласці ў закрыстыі. Усіх вас сардэчна запрашаем.  

4. Для дзяцей, якія хадзілі на Рараты, будуць падрыхтаваныя маленькія падарункі і яны іх атрымаюць  у наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 11.00.

5. План каляды на гэты тыдзень наступны:

 –пятніца: Муражы ад боку  ПМК,  вул. Луговая, Азёрная – адзін святар, ад  15.00,

 – субота: вул. Некрасава – адзін святар, ад 12.00.

6. Учора ў нашу базыліку прыбыў Бэтлеемскі агонь. Святло Бэтлеемскага агню, якое сімвалізуе супакой, надзею і згоду, дзякуючы еднасці моладзі розных краін пераадольвае значныя адлегласці і прыходзіць да тых, хто яго чакае. Таму варта ўзяць гэты агонь дадому, яшчэ раз нагадаць сабе і сваім блізкім пра надыходзячае свята Божага Нараджэння.

7. У суботу 6 студзеня ( Урачыстасць Аб’яўлення Пана) пасля св. Імшы а 11.00 запрашаем на аплатковае спатканне членаў малітоўных груп нашай парафіі ( група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом, група Жывога Ружанца, Апостальства дапамогі душам чыстцовым, група Маці у малітве, група Вешчуноў Божай Міласэрнасці). Спатканне адбудзецца ў доме айца Ярдана. Усіх сардэчна запрашаем.

8. Аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прадстаўляе выставу-продаж сувенірнай прадукцыі, зробленай рукамі інвалідаў. Ахвяры за набытыя рэчы пойдуць на развіццё і падтрымку аддзялення. Падзелкі знаходзяцца на прыканцы касцёла.

9. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя    пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

10. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем’ях благаславіць усіх.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑