Душпастырскія Аб’явы на III Нядзелю Адвэнту

1. Адвэнтовыя рэкалекцыі, якія сёння заканчваем – гэта апошні этап нашай падрыхтоўкі да святаў. Шчыра дзякуем а. Паўлу, які праводзіў рэкалекцыі, а таксама ўсім тым, хто прымаў у іх удзел.

2. Запрашаем на споведзь. Спавядаць будзем ад панядзелка да пятніцы за 30 хвілін да распачацця раннішняй св. Імшы, вечарам за гадзіну да распачацця св. Імшы.

3. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай.

4. Набліжаецца перыяд Божага нараджэння, які ў душпастырстве звязаны з наведваннем вернікаў парафіі праз сваіх святароў, гэта час малітвы і благаслаўлення памяшкання а так сама сям’і. Таму просім, каб арганізавацца і прынесці ў сакрыстыю спіскі з вуліц, ці раёнаў усіх жадаючых прыняць святара ў сваім доме.

5. Падчас адвэнту запрашаем звяртаць увагу на іншых людзей. Калі хто хоча і можа падзяліцца з патрабуючымі прадуктамі харчавання, то гэта можна зрабіць да 23 снежня. Каля бакавога алтара Езуса Міласэрнага будзе спецыяльнае месца, куды можна прынесці свой дар.

6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя    пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

7. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем’ях благаславіць усіх.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑