- Трывае Адвэнт. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчыру споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. З пятніцы распачынаем адвэнтовыя рэкалекцыі, якія дапамогуць нам падрыхтавацца да радаснага перажывання святаў. У гэтым годзе рэкалекцыі будзе праводзіць а. Павел Раманчук (францішканін) пробашч парафіі св. Міхала Арханёла у Івянцы. Шчыра просім усіх парафіянаў добра выкарыстаць час рэкалекцый. Споведзь падчас рэкалекцыі ў пятніцу і суботу 10.00 і 18.00. Ахвяры складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны для святара рэкалекцыяніста. План рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’ў у касцёле і перад касцёлам, а таксама на інтэрнет старонцы нашага санктуарыя waladarka.by.
2. На гэтым тыдні ўспамінаем:
– у панядзелак урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імша ў гэты дзень у нашай базыліцы ў 11.00 і 19.00. Кожны католік мае абавязак у гэты дзень удзельнічаць у св. Імшы.
– у пятніцу успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы,
– у суботу успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.
3. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай.
4. Вігілійныя аплаткі можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля кожнай св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
5. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёла а хацелі перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка, ў сакрыстыю да кс. Уладзіміра.
6. Набліжаецца перыяд Божага нараджэння, які ў душпастырстве звязаны з наведваннем вернікаў парафіі праз сваіх святароў, гэта час малітвы і благаслаўлення памяшкання а так сама сям’і. Таму просім, каб арганізавацца і прынесці ў сакрыстыю спіскі з вуліц, ці раёнаў усіх жадаючых прыняць святара ў сваім доме.
7. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
8. Няхай Езус Хрыстус, Якога мы чакаем падчас адвэнту, нас благаславіць.






