Душпастырскія Аб’явы на I Нядзелю Адвэнта

1. Сёння I нядзеля Адвэнту. Распачынаем прыгатаванні да Божага Нарджэння. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 13 па 15 снежня.

 2. Вігілійныя аплаткі асвечаны сёння на Св. Імшы ў  8.30, іх можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.

3. На гэтым тыдні ўспамінаем:

   у аўторак успамін св. Францішка Ксаверыя, прэзбітэра,

   – у суботу успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла,

–  першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў,

   – першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса  ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў,

– першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.

У чацвер і пяініцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.

Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 7  снежня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.

4. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца     на гэтым    тыдні ў наступным парадку:

    – у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,

    – у аўторак a 19.00 – група Маці у малітве,

    -у пятніцу а 19.00 група Вешчуноў Божай Міласэрнасці,

    – у наступную нядзелю ў 8.30 групы Жывога Ружанца.

5. Запрашаем на набажэнства  да Святога Духа, якое адбудзецца у     панядзелак  (заўтра) перад вячэрняй св. Імшой.

6. Заахвочываем да падпіскі на газету Каталіцкі Веснік. Зрабіць гэта можна ў любым аддзяленні Белпошты альбо праз камп’ютар дома.  Падпісны індэкс 63783.

7. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя    пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

8. Няхай Езус Хрыстус, якого мы чакаем у Адвэнце, нас благаславіць.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑