ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXXIII Звычайную Нядзелю

1.  На гэтым тыдні ўспамінаем:

– у чацвер успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі,

– у пятніцу уcпамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі. У пятніцу а 19.00 св. Імша будзе апраўлена ў інтэнцыі нашага парафіяльнага хора, арганісткі, а так сама ўсіх тых, якія сваім музычным талентам у нашай парафіі дапамагаюць праслаўляць Бога,

– у наступную нядзелю прыпадае ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету.

2. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.

3. У кожны чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.

4. Запрашаем ўсіх жадаючых на VIII хрысціянскі баль 30 лістапада а 18 гадзіне. Ахвяра за білет 35 руб. Білет можна набыць ў закрыстыі. Набываць білеты можна да 24 лістапада. Для атрымання дадатковай інфармацыі звяртайцеся да кс. Уладзіміра.

5. Нагадваем, што кожную сераду ў 17.00 у капліцы у бальніцы адбываецца св.  Імша.

6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас Бог благаславіць.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑