ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXXII Звычайную Нядзелю

1.  На гэтым тыдні ўспамінаем:

– у панядзелак успамін св. Марціна Турскага, біскупа,

– у аўторак Урачыстасць св. Язафата, біскупа і мучаніка, галоўнага апекуна Віцебскай Дыяцэзіі,

– у суботу успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (маці Божай Вострабрамскай).

2. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.

3. У кожны чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.

4. З 29 лістапада па 1 снежня пры касцёле св. Юзафа ў г. Орша пройдуць рэкалекцыі для мужчын і юнакоў на тэму: «Быць сведкам евангельскага радыкалізму» Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на дошцы аб’яваў перад касцёлам.

5. Запрашаем ўсіх жадаючых на VIII хрысціянскі баль 30 лістапада а 18 гадзіне. Кошт білету 35 руб. У паграме супольная забава, пачастунак. Для атрымання дадатковай інфармацыі звяртайцеся да кс. Уладзіміра.

6. Дзякуем усім, хто на мінулым тыдні дапамагаў упарадкаваць тэрыторыю вакол касцёла.

7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас Бог благаславіць.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑