1. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
2. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
– у панядзелак успамін св. Караля Барамэя, біскупа,
– у суботу свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі,
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
-у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
– у аўторак а 19.00 – група Маці у малітве,
– у наступную нядзелю ў 8.30 група Жывога Ружанца.
4. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
5. Запрашаем ўсіх жадаючых на VIII хрысціянскі баль 30 лістапада а 18 гадзіне. Кошт білету 35 руб. У паграме супольная забава, пачастунак. Для атрымання дадатковай інфармацыі звяртайцеся да кс. Уладзіміра.
6. Звяртаемся з просьбай аб дапамозе ў прыборцы тэрыторыі каля касцёла перад зімой (прыборка лісця) у панядзелак з 9.00. Калі ласка, майце з сабой граблі і венік.
7. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас Бог благаславіць.






