1. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
– у панядзелак – свята св. Сымона і Юды, апосталаў,
– у пятніцу – урачыстасць Усіх Святых. Св. Імша ў гэты дзень у нашай базыліцы ў 11.00 і 19.00. У гэты дзень кожны вернік мае абавязак прысутнічаць на Святой Імшы. У пятніцу, ў сувязі з урачыстасцю, пост не абавязковы.
– у суботу – успамін усіх памерлых вернікаў. Св. Імша ў гэты дзень будуць а 11.00 і 19.00.
– першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
– першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У першую пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 4 лістапада (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
2. У лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды, кожную пятніцу а 18.30 будзем спяваць нешпары за памерлых. Напрацягу ўсяго месяца лістапада вячэрняя св. Імша а 19.00 будзе адпраўляцца ў інтэнцыі памерлых, якія запісаныя ў выпамінках. Заахвочваем да супольнай малітвы. Шчыра дзякуем за складзеныя ахвяры ў гэтай інтэнцыі. Усе тыя, хто з 1 па 8 лістапада наведае могілкі і там памоліцца за памерлых, прыступіць да Св. Камуніі і памоліцца ў інтэнцыях Святога Айца – можа атрымаць поўны адпуст, які ў гэтыя дні можна ахвяраваць толькі за памерлых.
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
-у пятніцу а 19.00 група Вешчуноў Божай Міласэрнасці,
– у наступную нядзелю ў 8.30 групa святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
Змена таямніц групы Жывога Ружанца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
4. У наступную нядзелю ў нашу парафію прыедзе а. Валерый Мазюк CSsR, які працуе ў парафіі Маці Божай Ларэтанскай Мінск (Сокал), дзе пачынаецца будаўніцтва новага касцёла. Ён будзе прапаведаваць на кожнай Святой Імшы. Пасля кожнай Святой Імшы можна будзе скласці ахвяравані на будаўніцтва новага касцёла.
5. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.






