ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXVII Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:

– у панядзелак, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Ружанцовай. Св. Імша ў гэты дзень у нашай базыліцы ў 11.00 і 19.00. На св. Імшу ў 11.00 асаблівым чынам запрашаем членаў груп ружанцовых: Жывога Ружанца З’яднання ў Цярпенні з Хрыстом і Жывога Ружанца.

– у аўторак, свята гадавіны пасвячэння Катэдральнага Касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебске.

2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30. У сераду запрашаем дзяцей і падлеткаў з бацькамі на ружанцовыя набажэнства. Запрашаем да асабістага ўдзелу ў набажэнстве, якое з’яўляецца абаронай перад злом і адыходам ад веры.

3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:

-у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,

– у наступную нядзелю ў 8.30  група Жывога Ружанца.

4. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.

5. Cкончыла працу ў нашай парафіі с. Кацярына Папакуль . Ад усяго сэрца хочам ёй падзякаваць за адданую працу для парафіі і парафіян. Жадаем Божага благаслаўлення ў далейшай паслузе ў наступнай парафіі і апекі Маці Божай Браслаўскай.

6. У найбліжэйшую суботу (12 кастрычніка) не будзе святой Імшы ў 8 раніцы.

7. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў,няхай Бог благаславіць.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑