ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXVI Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:

–  у панядзелак, успамін св. Гераніма, прэзбітэра і доктара Касцёла,

– у аўторак, успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла,

– у сераду, успамін вс. Анёлаў Ахоўнікаў,

– пятніцу, успамін св. Францішка Асізкага,

– першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,

– першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў,

– першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў,

У першы чацвер і пяініцу  выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.

2.       Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 5  кастрычніка (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.

3. У аўторак распачынаецца месяц кастрычнік, які асаблівым чынам праз ружанцовую малітву прысвячаем Маці Божай. У нашай базыліцы набажэнства, прысвечанае малітве на ружанцы, будзе адбывацца ад панядзелка да субуты ў 18.30. У сераду запрашаем дзяцей і падлеткаў з бацькамі на ружанцовыя набажэнства. Запрашаем да асабістага ўдзелу ў набажэнстве, якое з’яўляецца абаронай перад злом і адыходам ад веры.

4. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:

– у аўторак a 19.00 – група Маці у малітве,

– у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці,

– у наступную нядзелю ў 8.30  групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.

Змена таямніц груп Жывога Ружанца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.

5. 1 кастрычніка  ( у аўторак) с. Кацярына  Папакуль SJE  будзе складаць вечныя манаскія абяцанні ў Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі. Урачыстая св.Імша з гэтай нагоды будзе ў нашай базыліцы ў 11.00.  Яе ўзначаліць біскуп Алег Буткевіч. Сястра Кацярына сардэчна запрашае ўсіх жадаючых раздзяліць з ёй гэтую радасць і падтрымаць яе малітоўна.

6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑