ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXII Звычайную Нядзелю

1. Прафiяльны фэст у гонар Нараджэння Маці Божай  будзем перажываць 8 верасня (наступная нядзеля). Эўхарастычная працэсiя вакол касцёла будзе адпраўлена пасля святой Імшы ў 11.00. Запрашаем дзязей пасыпаць кветкi. Звяртаемся з просьбай прыгатаваць харугвi.

2. У літургічным календары, на гэтым тыдні ўспамінаем:

– аўторак – успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла,

– першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,

– першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;

– першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.

У першы чацвер і пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. у пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.

Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 7 верасня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.

3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:

-у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,

– у аўторак a 19.00 – група Маці у малітве,

– у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці,  

– у наступную нядзелю ў 8.30  група Жывога Ружанца.

4. Запрашаем на набажэнства  да Святога Духа, якое адбудзецца у    панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св. Імшой.

5. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4 на катэхэзу. 15 верасня ( нядзеля) пасля св. Імшы на 11.00 сустрэча для бацькоў дзяцей 1 і 2 году да Камуніі а пасля св. Імшы на 15.00 сустрзча для бацькоў дзяцей 1 і 2 года да Бежмавання. Праграма катэхэзы будзе даступна пасля гэтых сустрэч на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя.

6. Запрашаем  хлопцаў, якія прыступілі ўжо да I Святой Камуніі, прыслугоўваць пры алтары, быць міністрантам.  Моладзь запрашаем на сустрэчы па нядзелях пасля вячерняй Святой Імшы.

7. Св. Імша на старых браслаўскіхмогілках 7 вервсня ў 13.00.

8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑