1. У літургічным календары, на гэтым тыдні ўспамінаем:
– у аўторак успамін св. Монікі,
– у сераду успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла,
– у чацвкр успамін Мучаніцтва святога Яна Хрысціцеля.
2. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4 год на катэхэзу. Вельмі просім, каб запісаць дзяцей на катэхэзы ў сакрыстыі да 1 верасня.
3. Св. Імша, якая будзе пачаткам новага школьнага і катэхэтычнага года, падчас якой будуць асвечаныя школьныя прылады, будзе адпраўлена ў нядзелю, 1 верасня, у 11.00. Сардэчна запрашаем настаўнікаў, выхавацеляў, а таксама дзяцей і моладзь.
4. Святая Імша ў інтэнцыі групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом адбудзецца у наступную нядзелю ў 8.30.
Змена таямніц груп Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
5. У суботу 31 жніўня ў 12. 00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Майшулі а 7 верасняў 13.00 на старых браслаўскіх могілках.
6. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.






