ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА XX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

1. Усім, хто якім-небудзь чынам мелі дачыненне да таго, што адпустовыя ўрачыстасці праходзілі ў духу хрысціянскай веры, а таксама на высокім людскім узроўні, хочам сёння падзякаваць ад усяго сэрца.

2.  У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:

– у аўторак успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла,

– у сераду успамін св. Пія X, папы,

– у чацвер успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы,

– у суботу свята св. Барталамея, апостала.

3. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4 год на катэхэзу. Вельмі просім, каб запісаць дзяцей на катэхэзы ў сакрыстыі да 1 верасня.

4. Св. Імша, якая будзе пачаткам новага школьнага і катэхэтычнага года, падчас якой будуць асвечаныя школьныя прылады, будзе адпраўлена ў нядзелю, 1 верасня, у 11.00. Сардэчна запрашаем настаўнікаў, выхавацеляў, а таксама дзяцей і моладзь.

5. У суботу 31 жніўня ў 12. 00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Майшулі а 7 верасняў 13.00 на старых браслаўскіх могілках.

6. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑