1. На гэтым тыдні ў літургічным календары ўспамінаем:
– у сераду успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, прэзбітэра і мучаніка,
– у чацвер урачыстасць Унебаўзяцця НПМ. Асвячэнне кветак, зёлак, збожжа і гародніны адбудзецца падчас кожнай св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень будуць: у 11.00 і 19.00. У гэты дзень кожны каталік абавязаны прымаць удзел у св. Імшы.
2. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі азёраў, распачнуцца ў пятніцу (16 жніўня). Дакладны план урачыстасцяў можна прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Просім, каб малітоўныя групы нашай парафіі прынялі актыўны ўдзел у набажэнствах падчас урачыстасцяў. У 21.30 у пятніцу распачнецца Крыжовы шлях, запрашаю групу Апостальства дапамогі душам чыстцовым правесці набажэнства, раніцай у 9.00 у суботу адбудзецца ружанцовая малітва, прашу групу Жывога Ружанца правесці гэтую малітву. Падчас урачыстасцяў у 22.15 – адбудзецца набажэнства малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудоўным абразом (будуць чытацца напісаныя на картках інтэнцыі), запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства. Пасля набажэнства, адбудзецца працэсія са свечкамі па вуліцах нашага горада. Заахвочваем прыняць удзел ва ўрачыстасцях усіх жыхароў і гасцей нашага горада. A да гэтых урачыстасцяў ад 12 жніўня пачнецца Летняя школа касцельнага спеву.
3. У суботу 17 жніўня св. Імшы ў 19.00 не будзе.
4. Запрашаем у чацвер пасля вячэрняй Святой Імшы. на вечар арганнай музыкі ў выкананні ўдзельнікаў летняй школы касцёльнага спеву.
5. Звяртаемся з просьбай да тых, хто мае магчымасць ахвяраваць плады зямлі (бульбу, моркву, капусту і іншае), якія будуць прызначаны для прыгатавання пасілкаў для гасцей падчас урачыстасцяў у нашым санктуарыі. Хто мае такую магчымасць, просім прыносіць гародніну з панядзелка з 9.00 да будынку Айца Ярдана.
6. Вельмі просім аб дапамозе ў прыбіранні тэрыторыі вакол касцёла ў сераду з 9.00.
7. Звяртаемся з просьбай да тых, хто мае магчымасць ахвяраваць кветкі, каб упрыгожыць палявы алтар падчас урачыстасцяў у нашым Санктуарыі. Кветкі можна прыносіць у чацвер да сакрыстыі.
8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, і тых, хто адпачывае, няхай Бог благаславіць.






