1. На гэтым тыдні ў літургічным календары ўспамінаем:
– у аўторак свята Перамянення Пана. Св. Імшы ў гэты дзень будуць у 11.00 і 19.00
– у чацвер успамі св. Дамініка, прзэбітэра,
– у пятніцу свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, панны і мучаніцы, апякункі Еўропы,
– у суботу свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка.
2. Святыя Імшы малітоўных груп:
-у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
– у аўторак a 19.00 – група Маці у малітве,
– у наступную нядзелю а 8.30 – група Жывога Ружанца.
3. Запрашаем на набажэнства да Святога Духа, якое адбудзецца у панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св.Імшой.
4. Св. Імшы на могілках:
– 10 жніўня (субота) ў 12.00 у вёсцы Усяны,
– 31 жніўня (субота) ў 12. 00 у вёсцы Майшулі.
5. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі азёраў, распачнуцца ў пятніцу (16 жніўня). Дакладны план урачыстасцяў можна прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Просім, каб малітоўныя групы нашай парафіі прынялі актыўны ўдзел у набажэнствах падчас урачыстасцяў. У 21.30 у пятніцу распачнецца Крыжовы шлях, запрашаю групу Апостальства дапамогі душам чыстцовым правесці набажэнства, раніцай у 9.00 у суботу адбудзецца ружанцовая малітва, прашу групу Жывога Ружанца правесці гэтую малітву. Падчас урачыстасцяў у 22.15 – адбудзецца набажэнства малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудоўным абразом (будуць чытацца напісаныя на картках інтэнцыі), запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства. Пасля набажэнства, адбудзецца працэсія са свечкамі па вуліцах нашага горада. Заахвочваем прыняць удзел ва ўрачыстасцях усіх жыхароў і гасцей нашага горада. A да гэтых урачыстасцяў ад 12 жніўня пачнецца Летняя школа касцельнага спеву. Звяртаемся да Вас, дарагія парафіяне і просім, каб прыняць ўдзельнікаў школы касцельнага спеву на начлег падчас гэтых сустрэч. Просім, каб усе, хто зможа прыняць на начлег гасцей, запісаліся ў сакрыстыі да 11 жніўня.
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, і тых, хто адпачывае, няхай Бог благаславіць.






