ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XVII Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае;

– у панядзелак – успамін св. Марты, Марыі і Лазара,

– у сераду – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, прзэбітэра,

– у часвер – успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла,

– I чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,

– І пятніца Месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем’яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых,

– І субота месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.

У першы чацвер і пятніцу   выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.

Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 3 жніўня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнстваў.

2. Сёння, пасля кожнай святой Імшы адбудзецца благаслаўленне транспортных сродкаў і бласлаўленне вадзіцеляў, з нагоды ўспаміну Святога Крыштафа, які з’яўляецца апекуном вадзіцеляў, падарожнікаў і пілігрымаў.

3. Святыя Імшы малітоўных груп:

– у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці,

– у  наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.

Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.

4. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі азёраў, распачнуцца ў пятніцу (16 жніўня). Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Просім, каб малітоўныя групы нашай парафіі прынялі актыўны ўдзел у набажэнствах падчас урачыстасцяў. У 21.30 у пятніцу распачнецца Крыжовы шлях, запрашаю групу Апостальства дапамогі душам чыстцовым правесці набажэнства, раніцай у 9.00 у суботу адбудзецца  ружанцовая малітва, прашу групу Жывога Ружанца правесці гэтую малітву.  Падчас урачыстасцяў у 22.15 – адбудзецца набажэнства малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудоўным абразом (будуць чытацца напісаныя на картках інтэнцыі), запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства. Пасля набажэнства, адбудзецца працэсія са свечкамі па вуліцах нашага горада. Заахвочваем прыняць удзел ва ўрачыстасцях усіх жыхароў і гасцей нашага горада.

5. Св. Імшы на могілках:

– 3 жніўня (субота) ў 9.30. у вёсцы Краснасельцы і 14.00 у вёсцы Струста,

–  4 жніўня (нядзеля) ў 13.00 на новых браслаўскіх могілках,

– 10 жніўня (субота) ў 12.00 у вёсцы Усяны,

– 31 жніўня (субота) ў 12. 00 у вёсцы Майшулі.

6. Запрашаем на сустрэчу тых хто ў гэтым годзе будзе прымаць сакрамэнт канфірмацыі (бежмавання). Сустрэча 4 жніўня (нядзеля) пасля святой Імшы на 19.00.

7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, а тым, якія адпачываюць, няхай Бог благаславіць.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑