ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XVI Звычайную Нядзелю

1.  На гэтым тыдні ўспамінаем:

– у панядзелак свята св. Марыі Магдалены,

– у аўторак свята св. Брыгіты, законніцы, Апякункі Еўропы,

– у чацвер свята св. Якуба, апостала і успамін святога Крыштафа апекуна вадзіцеляў. З гэтай нагоды благаслаўленне транспартных сродкаў будзе ў наступную нядзелю пасля кожнай св. Імшы.

– у пятніцу успамін св. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі.

2. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00

3. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 16 жніўня. Дарагія парафіяне, вельмі важна, каб усе мы добра прыгатаваліся да гэтых урачыстасцяў, асабліва духоўна. Запрашаем усіх вас, каб праз асабістую і супольную малітву прасілі аб багаты духоўны плён для усёй нашай парафіі і ўсіх пілігрымаў, якія прыбудуць у наш санктуарый. Дакладны план урачыстасцяў будзе абвешчаны ў бліжэйшы час.

4. 2 і 3 жніўня ў санктуарыі ў Росіцы адбудуцца ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, мучанікаў Другой сусветнай вайны. План урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам.

5. Св. Імшы на могілках:

– 27 ліпеня (субота) ў 12.00 у вёсцы Зарачча,

– 3 жніўня (субота) ў 9.30. у вёсцы Краснасельцы і 14.00 у вёсцы Струста,

–  4 жніўня (нядзеля) ў 13.00 на новых браслаўскіх могілках,

– 10 жніўня (субота) ў 12.00 у вёсцы Усяны,

– 31 жніўня (субота) ў 12. 00 у вёсцы Майшулі.

6. Сёння заканчваюцца 4-я АГУЛЬНА БЕЛАРУСКІЯ ДНІ МОЛАДЗІ. Шчыра дзякуем усім, хто прымаў моладзь на начлегі.

7. Для выканання працы і штодзённых абавязкаў, і на час адпачынку, няхай благаславіць Бог усемагутны.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑