ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XV Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні ўспамінаем:

– у панядзелак: успамін св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла,

– у аўторак: успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль. Сардэчна запрашаем у гэты дзень на святую Імшу ўвечары ўсіх, хто ўступіў у святы шкаплер.

2. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 16 жніўня. Дарагія парафіяне, вельмі важна, каб усе мы добра прыгатаваліся да гэтых урачыстасцяў, асабліва духоўна. Запрашаем усіх вас, каб праз асабістую і супольную малітву прасілі аб багаты духоўны плён для усёй нашай парафіі і ўсіх пілігрымаў, якія прыбудуць у наш санктуарый. Дакладны план урачыстасцяў будзе абвешчаны ў бліжэйшы час.

3. Св. Імшы на могілках:

– 27 ліпеня (субота) ў 12.00 у вёсцы Зарачча,

– 3 жніўня (субота) ў 14.00 у вёсцы Струста,

–  4 жніўня (нядзеля) ў 13.00 на новых браслаўскіх могілках,

– 10 жніўня (субота) ў 12.00 у вёсцы Усяны,

– 31 жніўня (субота) ў 12. 00 у вёсцы Майшулі.

4. ў пятніцу пачынаюцца 4-я АГУЛЬНА БЕЛАРУСКІЯ ДНІ МОЛАДЗІ. Звяртаемся з просьбай да тых, хто мае магчымасць ахвяраваць плады зямлі (бульбу, моркву, капусту і іншае), якія будуць прызначаны для прыгатавання пасілкаў для моладзі. Хто мае такую магчымасць, просім прыносіць гародніну у пятніцу з 9.00 да будынку Айца Ярдана.

5. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑