ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XII Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:

– у панядзелак  урачыстасць Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля. Св. Імшы а 11.00, 19.00, гэта неабавязковая урачыстасць,

– у пятніцу успамін св. Ірэнэя, біскупа і мучаніка,

– у  суботу урачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў. Св. Імшы а  11.00 і 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы, збор ахвяраванняў на патрэбы Апостольскай Сталіцы.   

2. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.

4. У нашым санктуарыі адбудуцца 4-я АГУЛЬНА БЕЛАРУСКІЯ ДНІ МОЛАДЗІ (з 19 па 21 ліпеня). Звяртаемся да Вас, дарагія парафіяне і просім, каб прыняць маладых людзей на начлег падчас гэтых сустрэч. Просім, каб усе, хто зможа прыняць на начлег моладзь, запісаліся ў сакрыстыі да 14 ліпеня.

5. Св. Імша на могілках пры павароце на Хомкаўшчыну адбудзецца у суботу 13  ліпеня ў 11.00 а 27 ліпеня ў 12.00 на могілках у вёсцы Зарачча.

6. Будзе арганізавана пілігрымка аўтобусам ў Будслаў на Урачыстаці Маці Божай Будслаўскай, якія адбудуцца 5 і 6 ліпеня. Аўтобусн выедзе з Браслава а 5.00 у суботу (6 ліпеня) і прыме ўдзел у галоўнай урачыстай Св. Імшы. Кошт од 25 до 30 беларускіх рублёў. Просім запісываца ў сакрыстыі да пятніцы 28 чэрвеня.

7. Для выканання працы і штодзённых абавязкаў, якія будзем выконваць на гэтым тыдні, няхай благаславіць Бог усемагутны.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑