1. На гэтым тыдні прыпадае:
– у аўторак успамін св. Барнабы, апостала,
– у чацвер успамін св. Антоня Падуанскага, прэзбітэра і доктара Касцёла.
2. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу.
5. Вельмі просім ужо планаваць тэрміны св. Імшы на могілках, каб мы маглі наведаць гэтыя месцы ў летні перыяд. Прсім звяртацца ў закрыстыю, каб усталяваць канкрэтны дзень і гадзіну.
6. З 1 па 5 ліпеня запрашаем на пешую пілігрымку ў Будславаў. У пілігрымку ўведзены пэўныя змены. (пяць дзён пілігрымавання, начлегі толькі ў палатках, харчаване палявая кухня). Просім усіх жадаючых прыняць удзел у пілігрымцы запісвацца як мага хутчэй ў сакрыстыі. Добраахвотнае ахвяраванне на арганізацыю пілігрымкі 20 руб. Больш інфармацыі ў кс. Уладзіміра.
7. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.






