1. На гэтым тыдні прыпадае:
– у панядзелак успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў,
– у сераду успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка,
– у чацвер заканчваецца актава Божага Цела. Св. Імшы – а 11.00 i 19.00. Пасля кожнай Св. Імшы адбудзецца пасвячэнне кветак і благаслаўленне дзяцей,
– у пятніцу урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Св. Імшы – а 11.00 і 19.00. У пятніцу, ў сувязі з урачыстасцю, пост не абавязковы, гэта неабавязковая урачыстасць,
– у суботу успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцешай Панны Марыі,
– I чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях.
– І пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем’яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
У першы чацвер і пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
-у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
– у аўторак a 19.00 – група Маці у малітве,
– у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці,
– у наступную нядзелю а 8.30 – група Жывога Ружанца.
3. Cардэчна дзякуем усім, хто дапамагаў у прыгатаванні ўрачыстасці Божага Цела, за прыгатаванне алтароў і працэсіі.
4. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
5. З 1 па 5 ліпеня запрашаем на пешую пілігрымку ў Будславаў. У пілігрымку ўведзены пэўныя змены. (пяць дзён пілігрымавання, начлегі толькі ў палатках, харчаване палявая кухня). Просім усіх жадаючых прыняць удзел у пілігрымцы запісвацца як мага хутчэй ў сакрыстыі. Добраахвотнае ахвяраванне на арганізацыю пілігрымкі 20 руб. Больш інфармацыі ў кс. Уладзіміра.
6. Вельмі просім ужо планаваць тэрміны св. Імшы на могілках, каб мы маглі наведаць гэтыя месцы ў летні перыяд. Прсім звяртацца ў закрыстыю, каб усталяваць канкрэтны дзень і гадзіну.
7. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.






