ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Найсвяцейшай Тройцы

1. На гэтым тыдні ўспамінаем:

– у чацвер будзем перажываць урачыстасць Найсвяцейшага Цела
і Крыві Хрыста, якая традыцыйна называецца Божае Цела. Св. Імшы ў гэты дзень а 11.00 і 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы. Эўхарыстычная працэсія да 4 алтароў вакол касцёла адбудзецца  ўвечары а 19-й гадзіне.
Алтары будуць падрыхтаваныя, просім толькі ўпрыгожыць іх кветкамі;

I    алтар –  Апостальства дапамогі душам чыстцовым,        

II   алтар – мвлітоўная група “Маці ў малітве”, 

III   алтар –мвлітоўная група “Жывы Ружанец”,

IV   алтар – малітоўные групы „ Вешчуны Божай Міласэрнасці”,

Просім, каб малодшыя дзеці сыпалі кветкі перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам,

– у пятніцу свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі,

– у суботу ўспамін св. Юстына, мучаніка,

– першая субота месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.

Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 1 чэрвеня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.

2. У суботу распачынаецца месяц чэрвень, які асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30. Выключна у найбліжэйшую суботу (1 чэреня) ў 11.00.

3. Святыя Імшы ў інтэнцыі групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом у наступную нядзелю а 8. 30.

Змена таямніц груп Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.

4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу.

5. З 1 па 5 ліпеня запрашаем на пешую пілігрымку ў Будславаў. У пілігрымку ўведзены пэўныя змены. (пяць дзён пілігрымавання, начлегі толькі ў палатках, харчаване палявая кухня). Просім усіх жадаючых прыняць удзел у пілігрымцы запісвацца як мага хутчэй  ў сакрыстыі. Добраахвотнае ахвяраванне на арганізацыю пілігрымкі 20 руб. Больш інфармацыі ў кс. Уладзіміра.

6. Няхай Усемагутны Бог у Найсвяцейшай Троіцы Адзіны вас паблагаславіць.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑